БЕЛ Ł РУС

Вялізная чарга ў Мінску па квіткі на матч БАТЭ — «Арсенал» ФОТАФАКТ

27.09.2017 / 10:54

Людзі пачалі прыходзіць да кас з 6-й раніцы.

У сераду ў продаж паступілі адзінкавыя квіткі на матч Лігі Еўропы БАТЭ - «Арсенал». Гэта тыя білеты, якія не былі раскуплены ў складзе пакетаў на ўвесь групавы раўнд турніру.

У Мінску квіткі можна набыць праз касу TicketPro. Каса білетнага аператара на праспекце Машэрава адкрылася ў 10.00. Аднак першыя ахвотныя сталі збірацца ў 6-й раніцы. Да 8.30 ўжо ўтварылася чарга прыкладна з паўсотні чалавек. Да моманту пачатку продажаў хвост з аматараў футбола расцягнуўся на два паверхі.

Іх не бянтэжыць, што ў продажы засталіся толькі найменш прэстыжныя квіткі — за варотамі і на вуглавым сцяжку па 35 рублёў за штуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула