БЕЛ Ł РУС

Па кнізе Віктара Марціновіча «Возера радасці» здымуць мастацкі фільм

27.09.2017 / 10:59

Nashaniva.com

Пра гэта сам аўтар паведаміў у сваім фэйсбуку. Кніга «Возера радасці» пабачыла свет летам мінулага года. Здымаць фільм будзе рэжысёр Аляксей Палуян. Ён цяпер жыве ў Нямеччыне.

«Мы падпісалі паперы і прагаварылі вузлавыя моманты, якія тычацца фільма. Кіно робіцца ў фармаце фестывальнага кароткага метра. Для пастаноўкі абраная толькі частка сюжэту, якая распавядае пра Ясіна дзяцінства, пры сцэнарнай распрацоўцы па ўзгадненні са мной зменены шэраг абставінаў раману, дзея перанесена ў чароўную беларускую вёсачку», — напісаў Віктар Марціновіч.

Віктар Марціновіч пра кнігу «Возера радасці»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула