БЕЛ Ł РУС

У сталіцы шукаюць мужчыну, якому выдалі лішнія 1700 даляраў у абменніку ФОТА

27.09.2017 / 12:10

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць мужчыну, якому па памылцы выдалі лішнія 1700 даляраў у абменніку.

Паведамляецца, што 15 верасня мужчына зайшоў у банк на праспекце Газеты Звязда і абмяняў расійскія рублі на даляры. Касір памылкова выдаў яму лішнія 1721 даляр.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 50-55 гадоў, мажнага целаскладу, валасы цёмныя кароткія з сівізной. Быў апрануты: пінжак цёмнага колеру, блакітная кашуля, сінія джынсы.

Калі вы пазналі мужчыну, альбо маеце якую-небудзь інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, міліцыя просіць звяртацца ў Маскоўскае РУУС асабіста (вуліца Грушаўская, 9) або па тэлефонах: 8 (029) 696-75-05, 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула