БЕЛ Ł РУС

«Уся тэрыторыя ўжо адпрацавана». У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі хлопчыка

27.09.2017 / 13:5

У Белавежскай пушчы дванаццаты дзень працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка, які прапаў у суботу 16 верасня. Асноўная версія, якой прытрымліваюцца ў штабе, — хлопчык заблукаў у лесе. Аднак цяпер пашукавікі адпрацоўваюць і іншыя версіі. У прыватнасці, хлопчык мог наўмысна сысці з дома.

 — Мясцовыя жыхары хвалююцца, і цяпер мы рэагуем на любыя іх версіі, дзе магло б знаходзіцца дзіця і што з ім здарылася. Сёння дзень пачаўся, як і ўсе папярэднія. Каардынатар атрада прыняў удзел у брыфінгу. Задачы пастаўлены. Працуем далей, — камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган.

Вядома, у параўнанні з выходнымі, людзей, занятых у пошуку, стала менш, але валанцёры ўсё-роўна прыязджаюць у Новы Двор.

Уся тэрыторыя, дзе б мог знаходзіцца хлопчык, адпрацаваная. Цяпер некаторыя ўчасткі лесу, дзе ўжо праходзілі пошукавыя групы, але маглі нешта прапусціць, адпрацоўваюцца паўторна. У прыватнасці, зноў аглядаюцца закінутыя хутары і пустуючыя хаты ў аддаленых вёсках.

Учора Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення хлопчыка. Аднак гэта не паўплывала на інтэнсіўнасць пошуку - хлопчыка шукаюць у лесе, таксама, як і раней.

Крымінальная версія знікнення хлопчыка пакуль не разглядаецца. Максім яшчэ не знойдзены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула