БЕЛ Ł РУС

Стаўка рэфінансавання апускаецца яшчэ ніжэй, рэкорд ужо блізка

27.09.2017 / 15:27

Nashaniva.com

Нацбанк з 18 кастрычніка зніжае стаўку рэфінансавання з 11,5 да 11% гадавых.

Рашэнне прынята па выніках штоквартальнага пасяджэння па пытаннях ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы 27 верасня, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Інфляцыя запавольваецца. У жніўні 2017 года ў гадавым вымярэнні прырост спажывецкіх цэн склаў 5,3%. Чакаецца, што па выніках года ён апынецца на ўзроўні 6%.

Стаўка рэфінансавання была найменшай у канцы 2007 — пачатку 2008 года. Тады яна апускалася да 10%. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула