Разгром ЦСКА і «Баварыі»: вынікі матчаў Лігі чэмпіёнаў у сераду
ЦСКА Віктара Ганчарэнкі быў разбіты МЮ, ria.ru
З васьмі матчаў другога тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў, што прайшлі ў сераду, палова скончылася разгромам. Прычым, як грамілі гаспадары гасцей, так і наадварот.
«Манчэстэр Юнайтэд» разграміў у Маскве ЦСКА 4:1, у матчы гэтай жа групы «Базэль» разбіў «Бенфіку» 5:0.
ПСЖ на сваім полі перамог «Баварыю» 3:0, а «Сэлтык» у гасцях «Андэрлехт» 3:0.
Астатнія вынікі: «Атлетыка» — «Чэлсі» 1:2, «Карабах» — «Рома» —1:2, «Ювентус» — «Алімпіякас» — 2:0, «Спортынг» — «Барселона» — 0:1.
Сёння ў Лізе Еўропы БАТЭ на «Барысаў-Арэне» прымае «Арсенал». Усе квіткі прададзеныя. Пачатак гульні ў 20:00. Трансляцыя на «Беларусь-2».