БЕЛ Ł РУС

10 гульцоў асноўнага складу «Арсенала» не згуляюць на «Барысаў-Арэне»

28.09.2017 / 06:43

У Мінску «Арсенал» сустракалі сотні фанатаў

Футбалісты асновы лонданскага «Арсенала» Аляксандр Ляказэт, Алексіс Санчыс, Эктар Бельерын, Нача Манрэаль і Сеад Калашынац таксама не згуляюць у матчы групавога раўнда Лігі Еўропы з БАТЭ. Паядынак пройдзе сёння на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 20:00.

Як паведамляе «Mirror», гэтыя гульцы засталіся ў Лондане.

Раней брытанская прэса адзначала, што ў Беларусь не прыляцелі Месут Азіл, Алекс Айвобі, Петэр Чэх, Ларан Касельні і Ааран Рэмсі. Вынікае, што «кананіры» ў матчы з БАТЭ будуць гуляць без дзесяці гульцоў асноўнага складу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула