Цукерберг адказаў на абвінавачванні Трампа аб змове супраць яго
Reuters.com
Заснавальнік фэйсбука адказаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу на словы пра тое, што сацсетка заўсёды была супраць яго. Па словах Цукерберга, ён працуе ў фэйсбуку, каб «аб'яднаць людзей і пабудаваць супольнасць для ўсіх». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы.
«Трамп кажа, што фэйсбук супраць яго. Лібералы кажуць, што мы дапамаглі Трампу», — апісаў Цукерберг пазіцыі палітычных праціўнікаў. «Абодва бакі незадаволеныя ідэямі і кантэнтам. Так працуе платформа для любых людзей», — падкрэсліў заснавальнік фэйсбука.
Пры гэтым Цукерберг заявіў: роля фэйсбука падчас выбараў прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе была ключавой, але заключалася не ў тым, што сацсетку выкарыстоўвалі для распаўсюду дэзінфармацыі. Дзякуючы фэйсбуку, сцвярджае яе заснавальнік, «больш чым калі-небудзь людзей атрымалі магчымасць выказваць сваё меркаванне аб выбарах», а таксама інтэрнэт упершыню стаў асноўным спосабам камунікацыі кандыдатаў і іх прыхільнікаў. «У кожнага кандыдата была старонка ў фэйсбуку для камунікацыі з мільёнамі прыхільнікаў», - заявіў Цукерберг.
Ён адзначыў, што кандыдаты патрацілі на рэкламу ў сацсетцы мільёны, у 1000 разоў больш, чым, як мяркуецца, звязаныя з Расіяй акаўнты.
Раней фэйсбук перадаў кангрэсу і спецслужбам інфармацыю, што нібыта звязаныя з Расіяй акаўнты купілі ў сацсетцы палітычную рэкламу, выдаткаваўшы на гэта каля $ 100 тыс. Рэклама мела на мэце пасеяць нязгоду ў грамадстве, сцвярджала сацсетка.
«Мы працягнем працу па стварэнні супольнасці для ўсіх людзей. Мы будзем рабіць сваю працу, каб абараніцца ад нацыянальных дзяржаў, якія спрабуюць распаўсюдзіць дэзінфармацыю і падарваць выбары», - заявіў Цукерберг.