Жыхар Валожына збіў пенсіянерку за 6 рублёў
Увечары напачатку верасня жыхар Валожына пабіў на вуліцы пенсіянерку і скраў у яе з кішэні штаноў грошы, піша rh.by.
Здарэнне адбылося на вуліцы Горкага, дзе пражывала пацярпелая.
П'яны мужчына напаў на яе і ўдарыў кулаком у твар. Жанчына павалілася і пачала клікаць на дапамогу.
Тады валожынец ударыў яе яшчэ раз, выцягнуў з кішэні ў жанчыны шэсць рублёў і дзевяць капеек і збег.
Па словах следчага валожынскага РАСК Мікіты Мілеўскага, 25 верасня на мужчыну завялі крымінальную справу