БЕЛ Ł РУС

Польшча ўвядзе абмежаванні на гандаль у нядзелі

28.09.2017 / 11:10

Nashaniva.com

Польшча ўвядзе абмежаванні на гандаль у нядзелі. Пра гэта паведаміў кіраўнік падкамітэта па пытаннях рынку працы ў Сейме Польшчы Януш Снядак.

У інтэрвію радыёстанцыі TOK FM Сьнядэк патлумачыў, што на гэты конт ужо прынятае палітычнае рашэнне. Паводле новых правілаў, пакупкі ў крамах можна будзе рабіць кожную другую нядзелю месяца. Гэта адбудзецца з 1 студзеня наступнага года.

Дыскусія пра абмежаванне гандлю ў нядзелю адбываецца ў Польшчы не першы год. Прафсаюз «Салідарнасць» выказваўся за поўную забарону нядзельнага гандлю. Гучалі ідэі скараціць працоўны дзень у крамах да 14 гадзіны

Паводле апытаньня з сакавіка, 59% апытаных палякаў былі супраць забароны гандлю ў нядзелю. 35% падтрымалі новыя правілы.

Штогод беларусы пакідаюць у польскіх крамах больш за 100 мільёнаў еўра. Праціўнікі забароны нядзельнага гандлю прыводзілі гэты аргумент у якасці аднаго з галоўных. Скарачэнне гандлю адчучавальна адаб’ецца на гандлёвых сетках у памежных рэгіёнах ва ўсходняй Польшчы, піша Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула