БЕЛ Ł РУС

Гамяльчанка прадавала дзіцячыя рэчы праз інтэрнэт — цяпер можа сесці ў турму

28.09.2017 / 12:11

УШ

25-гадовая дзяўчына вырашыла заняцца бізнэсам, аднак не стала яго афіцыйна рэгістраваць. Цяпер яна пад следствам.

Гамяльчанка набывала ў сталічнага індывідуальнага прадпрымальніка ў інтэрнэт-краме прыналежнасці для дзяцей. Пасля перапрадавала тавар праз інтэрнэт гомельскім пакупнікам.

Для разліку «прадпрымальніца» прадумала схему. Пакупнікі пералічвалі безнаяўныя грашовыя сродкі на яе банкаўскія рахункі, паведамляе гомельскі партал bymedia.by

Спрацоўвала сарафаннае радыё. Заказы ішлі адзін за адным. Дзіцячыя крэслы для кармлення, падгузнікі вядомых брэндаў, калыскі, аўтакрэслы для дзяцей, электрамабілі. Затым дзяўчына пашырыла профіль, пачала гандляваць тэхнікай — пыласосы, прасы, ноўтбукі, мабільнікі.

Крыху больш, чым за год дзяўчына атрымала прыбытак 28,6 тысячы рублёў. Але ж пасля ёй зацікавіліся органы.

Цяпер на дзяўчыну завялі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. «Бізнэсвумен» пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула