БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб сфатаграфаваўся з Арсенам Венгерам ФОТАФАКТ

28.09.2017 / 12:23

Nashaniva.com

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб сфатаграфаваўся ў Мінску з галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала» Арсенам Венгерам. Фота ён выклаў на старонцы ў інстаграме, дадаўшы подпіс: «Было выдатна зноў сустрэцца з вялікім трэнерам!!! Як быццам і не сыходзіў з «Арсенала».

Глеб выступаў за «Арсенал» з 2005 па 2008 год. Гэта быў пік кар'еры. Затым беларус перайшоў у «Барселону», але там не заладзілася, і Аляксандр змяніў некалькі клубаў, прычым тройчы вяртаўся ў БАТЭ, пагуляў у Турцыі і Расіі.

БАТЭ сёння гуляе з «Арсеналам» у рамках групавога раўнду Лігі Еўропы. Матч пройдзе на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 20:00. Усе квіткі прададзеныя.

Раней Аляксандр Глеб казаў, што прасіўся назад у БАТЭ пасля лёсавання турніру, каб выйсці на поле супраць лонданцаў, але кіраўніцтва барысаўскага клуба адмовіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула