БЕЛ Ł РУС

ЦРУ шукае рускамоўных супрацоўнікаў па аб'яве ў Twitter

30.09.2017 / 11:44

У запісе ЦРУ ў Twitter з'явілася аб'ява аб пошуку супрацоўнікаў-лінгвістаў з веданнем рускай мовы. Кандыдаты павінны быць грамадзянамі ЗША. Ім абяцаюць заробак ад 56 тысяч даляраў у год.

Цэнтральнае выведвальнае упраўленне ЗША размясціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Twitter ўвечары ў пятніцу, 29 верасня, аб'яву аб пошуку супрацоўнікаў-лінгвістаў з веданнем рускай мовы.

Speak Russian?
US citizen with a college degree?
Interest in national security?

Your skills are needed here.https://t.co/acebqeWxty pic.twitter.com/nxWJdNt9gw

— CIA (@CIA) September 29, 2017

«Гаворыце па-руску? Грамадзянін ЗША з вышэйшай адукацыяй? Цікавіцеся нацбяспекай? Вашы навыкі патрэбныя тут», — гаворыцца ў паведамленні.

ЦРУ прапануе амерыканскім грамадзянам, якія валодаюць рускай на прасунутым узроўні, блізкім да носьбітаў мовы, дзве вакансіі — афіцэра-перакладчыка ў кіраванні аперацыямі і інструктара па замежнай мове.

У першым выпадку гадавы заробак можа скласці ад 62 да 103 тысяч даляраў, у другім - ад 56 да 161 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула