Пэп Гвардыёла заклікаў галасаваць за незалежнасць Каталоніі
Легендарны футбольны трэнер Пэп Гвардыёла, які цяпер трэніруе «Манчэстэр Сіці», заявіў, што возьме ўдзел у нядзельным рэферэндуме аб незалежнасці Каталоніі і заклікаў суродзічаў зрабіць тое самае. «Важна, каб людзям дазволілі прагаласаваць», — адзначыў ён.
«1-O» — так скарочана абазначаюць у Каталоніі плебісцыт, прызначаны на 1 кастрычніка.