БЕЛ Ł РУС

Нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі зменшыўся да 10%

1.10.2017 / 9:44

Nashaniva.com

Нарматыў абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце суб'ектаў гаспадарання — рэзідэнтаў зніжаецца ад 1 кастрычніка з 20% да 10%. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Дадзенае рашэнне тлумачыцца палітыкай лібералізацыі валютных адносін з улікам стабільнай сітуацыі на валютным рынку, дзе прапанова валюты ўстойліва перавышае попыт на яе. Зніжэнне нарматыву абавязковага продажу валютнай выручкі будзе спрыяць развіццю экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў, адзначылі ў Нацбанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула