БЕЛ Ł РУС

У Астравецкім раёне выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл, ёсць пацярпелыя

1.10.2017 / 11:10

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС.

Паведамленне пра выбух самаробнага ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння ў падвале жылога дома ў аграгарадку Малі Астравецкага р-на Гродзенскай вобласці паступіла 30 верасня. У выніку выбуху шпіталізаваныя з апёкамі вадзяной парай 1-3 ступені (12% цела) гаспадар, з ірванай ранай левага сцягна яго жонка, пенсіянеры. У доме пашкоджанае шкленне дзвярных праёмаў, кацёл. Як мяркуюць ратавальнікі, прычына выбуху - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта ў сістэме).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула