БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку прэзентавалі кнігу пра галоўную навуковую арганізацыю беларусаў на эміграцыі

2.10.2017 / 06:35

Фота і відэа Віктара Дударава

1 кастрычніка ў Нью-Ёрку, у грамадскай зале Сабора БАПЦ Кірылы Тураўскага адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча «Хронікі БІНІМа».

«Хронікі» — гэта гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, расказаная мовай дакументаў: лістоў, успамінаў з архіваў двух старшыняў БІНІМа: Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Кнігу прэзентавалі аўтарка Наталля Гардзіенка і Вітаўт Кіпель - адзін з герояў кнігі. У сваім выступе Наталля адзначыла, што БІНІМ — гэта тая арганізацыя, якая цягам 65 гадоў аб'ядноўвала беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, якія апынуліся на эміграцыі, і давала ім магчымасць працягваць навуковую і творчую працу.

Вітаўт Кіпель падзяліўся ўспамінамі аб сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні, пра плён працы інстытуту за 65 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула