БЕЛ Ł РУС

Галоўны герой з фільма «Таксі» стаў ганаровым членам саюза таксістаў у Крыме

2.10.2017 / 09:02

Nashaniva.com

ТАСС

Французскі акцёр Самі Насэры, які сыграў галоўную ролю кіроўцы ў фільмах «Таксі», стаў ганаровым членам крымскага прафсаюза таксістаў. Пра гэта паведамляе ТАСС з цырымоніі «Найлепшы таксіст Крыма — 2017».

«Мне вельмі падабаецца Крым і вельмі падабаецца Ялта. Я вас люблю», — сказаў сваім прыхільнікам акцёр. Акрамя таго, Насэры ўзнагародзіў пераможцаў этапа конкурсу «Найлепшы таксіст» і пакінуў аўтографы на капотах таксі.

30 верасня Насэры прыляцеў у Крым для ўдзелу ў «Форуме свету» ў Ялце. На паўвостраў рэйсам з Масквы акцёр прыбыў са сваім знаёмым спеваком Мурадам Бураві.

Таксама Насэры заявіў, што не баіцца санкцый з прычыны наведвання анексаванага Расіяй Крыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула