БЕЛ Ł РУС

Паўкіло ртуці знайшлі ў падвале трохпавярховіка ў Полацкім раёне

2.10.2017 / 09:19

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Небяспечнае рэчыва знаходзілася ў гумавай ёмістасці ў падвале трохпавярховага жылога дома ў вёсцы Фарынава.

Работнікі МНС канфіскавалі ртуць для далейшай ўтылізацыі.

Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула