БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь і Захад будуюць новую платформу супрацоўніцтва

2.10.2017 / 10:29

Nashaniva.com

Беларусь і заходнія краіны будуюць новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

«Менавіта паслядоўная і прагматычная палітыка дапамагла нам нармалізаваць і ўмацаваць адносіны з заходнімі краінамі. Мы змаглі пераадолець рознагалоссі і зараз будуем новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што Беларусь — міралюбная, стабільная і бяспечная дзяржава. Адсутнасць міжканфесійных і міжэтнічных канфліктаў — галоўная канкурэнтная перавага краіны на сусветнай эканамічнай і палітычнай арэне.

«У дыялогу са сваімі партнёрамі Беларусь заўсёды прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, сумленнасці, раўнапраўя і справядлівасці. Цяпер, калі сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, гэтыя падыходы асабліва каштоўныя», - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула