БЕЛ Ł РУС

У Верхнядзвінскім раёне ў бытоўцы згарэў мужчына

2.10.2017 / 10:36

Nashaniva.com

У Верхнядзвінскім раёне ў згарэлай на полі бытоўцы знойдзеныя невядомыя парэшткі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Паведамленне аб пажары ў бытоўцы ў полі каля вёскі Зябкі паступіла ў МНС раніцай 1 кастрычніка.

«У згарэлай бытоўцы былі знойдзеныя парэшткі, па стане якіх візуальна вызначыць іх прыналежнасць не ўяўлялася магчымым: ад цела засталіся фактычна адны рэбры», - патлумачыла Марына Фандо, адзначыўшы, што, як мяркуецца, загінуў пастух прадпрыемства «Леванішана» 1976 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула