БЕЛ Ł РУС

У Літве на паўгода спынілі рэтрансляцыю тэлеканала ТВЦ з-за выступу Жырыноўскага

2.10.2017 / 12:28

Nashaniva.com

У панядзелак у Літве ўступае ў сілу паўгадовая забарона на рэтрансляцыю расійскага тэлеканала ТВЦі (расшыфроваўваецца як «ТВЦ Міжнародны»). Прычына забароны — падбухторванне да вайны і распальваньне нянавісці, піша Delfi.lt.

Літоўская камісія па радыё і ТБ прыняла рашэнне спыніць рэтрансляцыю, канстатаваўшы, што парушэнні на гэтым тэлеканале паўтараюцца, а ўжытыя раней санкцыі не далі вынікаў. Рашэнне камісіі санкцыянаваў Віленскі акруговы адміністрацыйны суд.

Увагу камісіі прыцягнулі каментары, зробленыя ў праграме «Права ведаць» 10 чэрвеня дэпутатам Дзярждумы Расіі Уладзімірам Жырыноўскім, якія, як ўстанавіла камісія, падбухторвалі да вайны, распальвалі нянавісць і нецярпімасць паміж народамі.

У праграме Жырыноўскі казаў аб акупацыі Украіны, Прыднястроўі. Прадстаўнікі тэлеканала, якія даслалі пісьмовыя тлумачэнні і ўдзельнічалі ў пасяджэнні камісіі, парушэнні не прызналі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула