БЕЛ Ł РУС

Нобель па медыцыне прысуджаны за даследаванне біялагічных працэсаў, звязаных са сном

2.10.2017 / 12:43

Nashaniva.com

Пачаўся Нобелеўскі тыдзень. Сёння былі названы імёны лаўрэаты па медыцыне і фізіялогіі.

Прэмія прысуджана амерыканскім навукоўцам Джэфры Халу, Майклу Росбашу і Майклу Янгу за адкрыццё малекулярных механізмаў, што кантралююць рытмы біялагічных працэсаў, звязаных са зменай дня і ночы.

«Джэфры С. Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг змаглі зазірнуць унутр нашых біялагічных гадзіннікаў і асвятліць механізмы іх працы. Іх адкрыцці тлумачаць, як расліны, жывёлы і людзі адаптуюць свой біялагічны рытм да рэвалюцый Зямлі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе нобелеўскага камітэта.

Грашовае ўзнагароджанне лаўрэатаў зараз складзе 9 мільёнаў шведскіх крон (1,12 мільёна даляраў ЗША).

У аўторак стане вядома імя Нобелеўскага лаўрэата па фізіцы, у сераду — па хіміі.

У чацвер, імаверна, па літаратуры, у пятніцу назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а 9 кастрычніка — па эканоміцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула