БЕЛ Ł РУС

Здавайце эўры

11.09.2008 / 12:48

ул. інф.

На таргах на эўрапейскіх біржах эўра апусьцілася да $1,3955. Гэта мінімальнае значэньне з 18 верасьня мінулага году. Прагноз большасьці аналітыкаў: эўра будзе і надалей таньнець проці даляра.

Нацбанк ўстанавіў наступныя курсы валют на 12 верасьня:

1 даляр — 2 113 рублёў, 1 эўра — 2 944, 57 рубля.

Такім чынам суадносіны эўра да даляра складаюць у Беларусі 1,3935495. І эўра упершыню за некалькі месяцаў перакрочыў магічную мяжу ў 1,4.

Тым часам на таргах у Эўропе эўра апусьціўся за мяжу $1,3955. Гэта мінімальнае значэньне з 18 верасьня мінулага году.

Напрыклад, у Беларусі яшчэ два месяцы таму, 15 ліпеня, суадносіны эўра да даляра складалі 1,60125. Так, 15 ліпеня Нацбанк устанавіў наступныя курсы афіцыйных валют: 1 даляр ЗША — каштаваў 2 120 рублёў, эўра -- 3 394,65 рубля.

Прагноз большасьці аналітыкаў: эўра будзе і надалей таньнець проці даляра, бо даляр аказаўся недаацэненым апошні час. Таксама і прагнозы эканамічных паказчыкаў для эўразоны ніжэйшыя за амэрыканскія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула