БЕЛ Ł РУС

Вакансія ў НН: аўтар / рэдактар раздзела «Гісторыя»

4.10.2017 / 14:33

Nashaniva.com

У «Нашай Ніве» / NN.BY з’явілася вакансія. Мы шукаем аўтара / рэдактара раздзела «Гісторыя». Чалавеку давядзецца і самому пісаць шмат (не навукова, а для масавага чытача), і рэдагаваць чужыя тэксты.

Якія абавязковыя ўмовы?

Працаваць трэба ў Мінску, у Рэдакцыі. Аддаленая работа немагчымая. Трэба дасканала ведаць беларускую мову. Практыка пісання абавязковая. Будзем разглядаць толькі тых прэтэндэнтаў, якія маюць што паказаць: якія нямала пісалі на гістарычную тэматыку па-беларуску, прычым у інтэрнэт-фармаце. І яшчэ ўвага: тут трэба аўтар з энцыклапедычнымі зацікаўленнямі, здольны папулярна пісаць пра ўсе стагоддзі і ўсе краіны.

Заробак высокі. Поўны сацыяльны пакет (нават кава, чай і цукар на рабоце бясплатныя:). Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула