БЕЛ Ł РУС

ЗША высылаюць 15 кубінскіх дыпламатаў

4.10.2017 / 16:54

Nashaniva.com

ЗША вырашылі выслаць 15 кубінскіх дыпламатаў, заявіўшы, што кубінскія ўлады не змаглі забяспечыць абарону работнікаў амерыканскага пасольства ў Гаване ад загадкавых акустычных уздзеянняў, паведамляе ВВС.

Міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес назваў гэта рашэнне непрымальным.

Гэты крок з боку дзяржаўнага дэпартамента ЗША рушыў услед за адкліканнем большай часткі супрацоўнікаў амерыканскай амбасады ў кубінскай сталіцы.

Больш за 20 амерыканскіх супрацоўнікаў амбасады пацярпелі ад загадкавых акустычных нападаў за апошнія некалькі месяцаў.

«Гэта рашэнне было прынятае ў выніку няздольнасці Кубы прыняць неабходныя меры па абароне нашых дыпламатаў у адпаведнасці са сваімі абавязальніцтвамі па Венскай канвенцыі. Гэты крок забяспечыць роўнасць у нашых дыпламатычных сувязях», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, выпушчанай у аўторак.

Кубінскім дыпламатам далі сем сутак на зборы. Міністр замежных спраў Кубы назваў гэта рашэнне неапраўданым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула