БЕЛ Ł РУС

У акцёра Мікалая Карачанцава выявілі злаякасную пухліну

4.10.2017 / 19:52

Nashaniva.com

У левым лёгкім вядомага расійскага акцёра Мікалая Карачанцава дактары знайшлі пухліну. Узор адправілі на біяпсію, каб высветліць дабраякасная яна ці злаякасная, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Калі прыйшлі вынікі, стала зразумела, што ўтварэнне ў лёгкім злаякаснае. Акрамя таго, лекары адзначаюць, што пухліна неаперабельная. Інфармацыю расійскіх СМІ пацвердзіла жонка акцёра, якая таксама заявіла, што яны маюць намер змагацца з хваробай.

Вядома, што нядобрае медыкі западозрылі пасля таго, як акцёр паступіў у медустанову з лёгачным крывацёкам. Пра ўтварэнне ў левым лёгкім стала вядома пасля правядзення камп'ютарнай тамаграфіі.

Здароўе Мікалая Пятровіча пагоршылася пасля аварыі ў 2005 годзе, калі ён некаторы час правёў у коме і атрымаў незваротныя наступствы. Карачанцаў вядомы гледачам па ролях у такіх кінастужках, як «Белыя росы», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Старэйшы сын», «Юнона і Авось» і іншых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула