БЕЛ Ł РУС

У арыштаванага расійскага міністра эканомікі знайшлі ў сейфе беларускія рублі

5.10.2017 / 15:13

Nashaniva.com

На судзе распавялі, што падчас ператрусу ў кабінеце экс-кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева былі знойдзеныя $250 тысяч, залатыя зліткі і манеты, а таксама гадзіннікі коштам за 0,5 млн расійскіх рублёў.

Фота: Сяргей Фадзеічаў / ТАСС

Падчас агляду кабінета экс-міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева, адпраўленага пад хатні арышт па справе аб атрыманні хабару ў $2 млн, былі знойдзеныя наяўныя грошы, дарагі гадзіннік і каштоўнасці, вынікае з пратаколу ператрусу, які на судзе па справе Улюкаева зачытаў пракурор. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК з залы суда.

Па словах пракурора, у сейфе ў кабінеце было знойдзена «шмат залатых манет» і зліткаў. Усяго дзесяць, удакладніў ён, вага ад 170 грам да крыху больш за 1 кг.

Акрамя таго, у сейфе былі знойдзеныя, як зачытаў пракурор, «100 і 150 тысяч даляраў». У сейфе таксама знайшлі песа, рупіі і беларускія рублі, некалькі дзясяткаў ашчадкніжак, ювелірныя ўпрыгажэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула