У Расіі загінулі 19 узбекаў, якія не паспелі выскачыць з аўтобуса, што зламаўся на чыгуначных шляхах
У аўтобусе ехалі 55 грамадзян Узбекістана.
МНС
У выніку сутыкнення ў Пакрове пад расійскім Уладзімірам пасажырскага аўтобуса, які рухаўся з Казахстана ў Маскву, і цягніка загінулі 19 чалавек. Цягнік накіроўваўся з Санкт- Пецярбурга ў Ніжні Ноўгарад.
Яшчэ 34 чалавекі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, жывыя. Двое дзяцей у рэанімацыі, 12 чалавек, паводле папярэдніх падлікаў, павезлі на хуткай дапамозе. У аўтобусе знаходзілася 56 чалавек.
Аварыя, здарылася ў 03:39 па маскоўскім часе. Сутыкненне адбылося пасля таго, як аўтобус, перасякаючы чыгуначны пераезд, заглух на рэйках, паведамілі прадстаўнікі чыгункі.