БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам забараніў дэманстрацыю рабочых за годную працу

6.10.2017 / 10:47

Nashaniva.com

Мінгарвыканкам забараніў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў правесці шэсце 7 кастрычніка па маршруце ад кінатэатра «Кастрычнік» да плошчы Бангалор, піша Радыё Свабода

Улады прапанавалі замест дэманстрацыі правесці масавае мерапрыемства на адной з трох пляцовак: парку Дружбы народаў, парку 50-годдзя Кастрычніка ці ў Кіеўскім скверы. Яны патлумачылі, што заяўлены маршрут не адпавядае патрабаванням артыкула 9 закона «Аб масавых мерапрыемствах». Маўляў, дэманстранты створаць перашкоды для руху транспарту. Аднак заяўнікі адзначаюць, што раней улады дазвалялі шэсці менавіта па гэтым маршруце.

Лідар БКДП Аляксандр Ярашук даслаў ліст у Менгарвыканкам, у якім заявіў, што ўлады фактычна забаранілі правядзенне дэманстрацыі. У зьвязку з гэтым БКДП адмовіўся ад змены фармату і месца правядзення мерапрыемства.

«Прынята рашэнне, што мы не выходзім на дэманстрацыю, калі яна не дазволеная. Таму заўтра нічога не адбудзецца і мы нічога не плянуем. У нас 7 кастрычніка не адбудзецца ніякага мерапрыемства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула