Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Міжнародны рух за знішчэнне ядзернай зброі
Актывісты арганізацыі, фота icanw.org
Нобелеўскую прэмію міру ў 2017 годзе атрымаў Міжнародны рух па забароне ядзернай зброі (ICAN) за «працу па прыцягненні ўвагі да катастрафічных гуманітарных наступстваў ад выкарыстання ядзернай зброі».
Нобелеўскі камітэт таксама адзначыў, што рух «дамогся падпісання пагаднення аб забароне такой зброі».
Дамова аб забароне ядзернай зброі была прыняты 7 ліпеня 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. З тых часоў яе падпісалі 53 дзяржавы. Ніводная з дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, яго не падпісала.
У панядзелак будзе названы апошні лаўрэат — нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы.