Шайгу: Мэты вучэнняў «Захад-2017» дасягнутыя
«Лічым, што мэты вучэнняў дасягнутыя. Звяртаю асаблівую ўвагу на тое, што ўсе задзейнічаныя сілы і сродкі вернутыя ў пункты пастаяннай дыслакацыі», — сказаў міністр абароны Расіі на селектарнай нарадзе.
Сяргей Шайгу адзначыў, што ў час вучэнняў органы ваеннага і дзяржаўнага кіравання набылі досвед сумесных дзеянняў па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.