БЕЛ Ł РУС

Беларус узначаліў славацкі хакейны клуб у КХЛ

6.10.2017 / 13:12

Nashaniva.com

Беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец прызначаны новым галоўным трэнерам «Слована», паведамляе афіцыйны сайт клуб. Пагадненне разлічана да канца сезона. Ранейшы трэнер Мілаш Ржыга пакідае каманду.

Занкавец узначальваў «Барыс» і вывеў каманду ў плэй-оф у мінулым сезоне, але пасля няўдалага выступлення зборнай Казахстана на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне кантракт з ім не быў працягнуты. Раней ён асіставаў у «Авангардзе», а ў 2009—2010 гг. кіраваў нацыянальнай зборнай Беларусі

«Слован» займае перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, у актыве каманды 18 балаў пасля 17 матчаў. У мінскага «Дынама» — 10-е месца і 22 балы ў 18 гульнях.

«Дынама» і «Слован» згуляюць у Мінску 11 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула