БЕЛ Ł РУС

УЕФА распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да БАТЭ

6.10.2017 / 17:38

nn.by

УЕФА распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да ФК БАТЭ з-за інцыдэнту падчас матчу з лонданскім «Арсеналам», калі падчас гульні на поле выбег фанат з бел-чырвона-белым сцягам, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Справа будзе разгледжаная 19 кастрычніка на пасяджэнні ўпраўлення па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЕФА.

Нагадаем, сёння Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвясціў галадоўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула