БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца «БМВ» урэзаўся ў таксі і паспрабаваў уцячы

7.10.2017 / 12:13

Nashaniva.com

У Мінску кіроўца аўтамабіля «БМВ» пасля сутыкнення з таксі спрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і відавочцам, паведамілі БЕЛТА ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота ДКСЭ

Кіроўца за рулём аўтамабіля «БМВ» рухаўся па вул. Кальварыйскай з боку вул. Гусоўскага ў кірунку вул. Скрыганава. Мужчына не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўчыніў наезд на мачту асвятлення. Але прыняў рашэнне працягнуць рух.

Пасля гэтага на праезнай частцы ён здзейсніў сутыкненне са спадарожным таксі і спрабаваў уцячы з месца ДТЗ разам з пасажырам. Аднак быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і відавочцам.

Кіроўца таксі дастаўлены ў БХМД у цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула