БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка моцна схуднела ФОТАФАКТ

8.10.2017 / 13:32

У хроніцы фан-групы Вікторыі Азаранкі ў Укантакце была апублікаваная фатаграфія тэнісісткі. Прыхільнікі спартсменкі звярнулі ўвагу на яе нездаровую худзізну.

«Яна схуднела не ад добрага жыцця, на нервах так бывае», — каментуюць яны. 

Вікторыя Азаранка, якая цяпер знаходзіцца ў ЗША, чакае судовага паседжання і рашэнні па пытанні аб апякунстве над сынам. Леа Аляксандра паводле пастановы амерыканскага суда пакуль забаронена перамяшчаць за межы Лос-Анджэлеса.

З-за праблем з апякунствам з прычыны расставання з бацькам сына Білі Мак-Кігам беларуска не выходзіць на корт з 10 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула