Барыс Акунін напісаў апошні раман пра Эраста Фандорына
ria.ru
Расійскі пісьменнік Барыс Акунін (Георгій Чхарцішвілі) паведаміў, што завяршыў апошнюю кнігу серыі «Прыгоды Эраста Фандорына». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Раман з'явіцца на прылаўках 8 лютага 2018 г., на 20-ю гадавіну публікацыі першай кнігі з серыі - рамана «Азазель». Цікава, што некалькі выдавецтваў адмовілі Акуніну ў публікацыю першага рамана, не верачы ў поспех.
***
Серыя пра дэтэктыва Эраста Фандорына налічвае 15 раманаў і зборнікаў, напісаныя ў розных манерах. Апошні зборнік — «Планета вада».
Дзеянне ў «Азазэлі» пачынаецца ў 1876 г. у Маскве і Пецярбургу, а ў адным з апошніх раманаў «Чорны горад» ў Баку ў 1914 г. Фактычна Акунін у дэтэктывах закрануў гісторыю Расіі з канца ХІХ да пачатку ХХ ст.
Кнігі пра Фандорына карыстаюцца вялікім попытам і ў Беларусі. Некалькі раманаў экранізавана, у тым ліку «Азазэль» і «Турэцкі гамбіт».