БЕЛ Ł РУС

Дырэктара таксі «Алмаз», які кампенсаваў дзяржаве $700 тысяч, адпусцілі пад хатні арышт

9.10.2017 / 18:28

Nashaniva.com

Дырэктар службы таксі «Алмаз» Віктар Пузікаў цалкам кампенсаваў шкоду і змешчаны пад хатні арышт, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

УСК па Менску працягвае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да дырэктара ТАА «Таксі Алмаз 7788», якому выстаўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

«У ходзе расследавання крымінальнай справы абвінавачаны аказвае садзейнічанне следству ў высвятленні абставін супрацьпраўнай дзейнасці, раскаяўся ў зробленым, а таксама кампенсаваў у поўным аб'ёме ўсю шкоду, выяўленую па справе ў цяперашні час. Кампенсаваная шкода склала больш як 1,4 млн рублёў, — распавяла Юлія Ганчарова. — З улікам названых абставін следствам прынятае рашэнне аб змене да дырэктара ТАА дзеючай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на хатні арышт. Дадзенае рашэнне санкцыянаванае пракурорам».

Следчыя дзеянні па справе працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула