БЕЛ Ł РУС

Украіна не паедзе на чэмпіянат свету ў Расіі

9.10.2017 / 23:37

БЮ

Зборная Украіны не здолела выйсці на другое месца ў групе І адборачнага турніра да чэмпіяната свету па футболе — 2018.

фота Uefa.com

У матчы ў Кіеве Украіна мусіла перамагаць з любым лікам у Харватыі, аднак у выніку прайграла з лікам 0:2.

На першым месцы ў групе І ў выніку засталася Ісландыя, якая напрамую прабілася на чэмпіянат свету, а вось Харватыю чакаюць яшчэ два стыкавыя матчы.

З суседзяў Беларусі на турнір прабілася Польшча, а Расія гарантавала сабе месца як гаспадар спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула