БЕЛ Ł РУС

За суткі сабралі чатыры тысячы подпісаў за адстаўку міністра абароны Раўкова — сайт з петыцыяй больш не адкрываецца

12.10.2017 / 13:53

Nashaniva.com

абноўлена

Шырокі рэзананс мае смерць салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

Чытайце пра дзікунскі выпадак: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

Ад 11 кастрычніка ў сацыяльных сетках пачалі шырыцца спасылкі на інтэрнэт-петыцыю з патрабаваннем дэталёвай праверкі, прыцягнення вінаватых да самай жорсткай адказнасці. Адным з пунктам петыцыі значылася таксама і адстаўка міністра абароны Раўкова.

За няпоўны дзень беларусы пакінулі амаль чатыры тысячы электронных подпісаў. Але цяпер (станам на 14 гадзін) сайт zvarot.bу недасяжны — пры спробе зайсці на яго пішацца, што ён адключаны.

АБНОЎЛЕНА

Як напісаў у сваім фэйсбуку юрыст Андрэй Стрыжак, прычына блакіроўкі была ў скарзе Мінабароны на сайт.

«Усе чатыры тысячы подпісаў адразу дасылаліся на скрыню Міністэрства абароны, пасля чаго наш хостар атрымаў скаргу, што з нашага сайта вядзецца спам-атака. Відаць, для аўтара скаргі ўсё гэта толькі «спам», ад якога можна адмахнуцца. На дадзены момант работа сайта адноўлена, але працуе ён марудна», — кажа Стрыжак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула