БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы стварылі рэльефны камуфляж, які можа надзімацца і прымаць любую форму

13.10.2017 / 15:31

nn.by

Інжынеры з Карнэльскага ўніверсітэта і Лабараторыі біялогіі мора распрацавалі метад стварэння надзіманых аб'ёмных структур адвольнае формы. Яны прапануюць выкарыстоўваць такую тэхналогію ў тым ліку для стварэння праўдападобнага рэльефнага камуфляжу, паведамлецца ў часопісе Science. 

Новая тэхналогія амерыканскіх інжынераў дазваляе ствараць надзіманыя аб'ёмныя мадэлі зададзенай формы, якія можна ў далейшым выкарыстоўваць для маскіроўкі тэхнікі і збудаванняў. Першапачаткова яны ўяўляюць сабой плоскую паверхню, якая складаецца з двух пластоў — сіліконавага эластамера і сеткі, якая амаль не расцягваецца. Для таго, каб надаць структуры канчатковую форму, неабходна выдаліць частку сеткі на паверхні з дапамогай лазера. Гэтая частка без сеткі становіцца ўжо эластычнай і можа надзімацца, таму служыць верхняй паверхняй паветраных камер, якіх на ўсім камуфляжы вельмі шмат.

Вось, як гэта выглядае на прыкладах, якія прадставілі распрацоўшчыкі:

На відэа і першым малюнку — тканіна, якая маскіруецца пад камяні; на другім малюнку — тканіна, якая маскіруецца пад сукулент (на трэцім фота — сапраўны сукулент)

Далей прыведзены прынцып працы такое тканіны. На малюнку бачна, як форма надзьмутых камераў задаецца з дапамогай чаргавання жорсткіх кольцаў (тканіна з сеткаю) і эластычных (сетка выразаная лазерам).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула