БЕЛ Ł РУС

За ноч на помнік Касцюшку ў Беларусі сабралі чвэрць патрэбнай сумы

13.10.2017 / 15:56

nn.by

Увечары 12 кастрычніка Глеб Лабадзенка на платформе «Талака» пачаў збор сродкаў на помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касцюшку.

Фота jivebelarus.net.

Літаральна за ноч удалося сабраць 3 тысячы рублёў з неабходных 11 тысяч. 

Помнік плануюць усталяваць у Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён), дзе нарадзіўся Касцюшка. Мясцовы музей горача падтрымаў гэтую задуму.

Ахвяраваць на помнік можна тут

У Беларусі дагэтуль няма ніводнага помніка Касцюшку, хоць ёсць два бюсты. Адзін стаіць на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску. Другі — у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе жылі Касцюшкі. Ёсць таксама памятны валун у Мерачоўшчыне.

Ідэя паставіць помнік у Беларусі ўзнікла сама сабой, як адказ на спрэчкі вакол помніку Касцюшку ў Швейцарыі. 

«Самае рацыянальнае зерне, якое прагучала, у тым, што не трэба шукаць ворагаў, а трэба самім ушаноўваць сваіх герояў, — пракаментаваў Глеб Лабадзенка. — Мы самі вінаватыя, што ў Беларусі няма ніводнага помніка Касцюшку, але гэта тое, што заўжды можна выправіць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула