БЕЛ Ł РУС

Мінабароны заблакавала сэрвіс Zvarot.by за тысячы зваротаў з патрабаваннем адстаўкі Раўкова

14.10.2017 / 13:25

Nashaniva.com

Міністэрства абароны апублікавала заяву «З нагоды антывайсковай кампаніі», у якім патлумачыла прычыны блакавання сэрвісу Zvarot.by.

«Аўтаматызаваная сістэма абароны паштовага сервера Мінабароны выявіла адпраўку вялікай колькасці паведамленняў з аднаго і таго ж электроннага адраса з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння для рассылання спаму і паведаміла пра гэта ў глабальны сэрвіс барацьбы SpamCop».

У выніку правайдары заблакавалі Zvarot.by «на час правядзення праверкі».

Такая рэакцыя — вынік больш за 10 тысяч электронных зваротаў з патрабаваннем адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова праз трагедыю ў Печах.

Міністэрства абароны мяркуе, што звароты былі фэйкавыя. «Вакол гэтага здарэння на аснове здагадак і чутак разгорнута мэтанакіраваная кампанія па дыскрэдытацыі Узброеных Сіл», — перакананыя вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула