БЕЛ Ł РУС

«Хонда» сутыкнулася з фурай на трасе Мінск—Віцебск: загінуў чалавек — жорсткія ФОТА

14.10.2017 / 17:21

Nashaniva.com

У Докшыцкім раёне ў выніку лабавога сутыкнення легкавіка і фуры загінуў мінчук, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася 14 кастрычніка, каля 08.30, на 93-м кіламетры трасы М3 Мінск - Віцебск. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы кіроўца Honda Civic выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў фуру Volvo, якой кіраваў 39-гадовы берасцеец.

У выніку ДТЗ 29-гадовы пасажыр Honda ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула