БЕЛ Ł РУС

Курды пры падтрымцы ЗША сканчаюць зачыстку фактычнай сталіцы «Ісламскай дзяржавы»

14.10.2017 / 18:05

Nashaniva.com

Курды пры падтрымцы ЗША сканчаюць зачыстку горада Рака ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы». За апошнія суткі больш за 100 баевікоў былі ўзятыя ў палон, заявіў прадстаўнік кааліцыі на чале з ЗША. У той жа час ён прагназуе, што цяжкія вулічныя баі будуць працягвацца ў бліжэйшыя дні.

У той жа час сірыйскія ўрадавыя войскі аднавілі кантроль над найбуйнейшым горадам, які кантралявала «Ісламская дзяржава», паведамляюць інфармагенцтвы. Гэта горад Меядзін (правінцыя Дэйр-эз-Зор). Адзначаецца, што ў часе аперацыі ліквідавана мноства баевікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула