БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы двух мужчын заваліла пяском у траншэі

15.10.2017 / 13:34

Nashaniva.com

Суботнім вечарам у Рэчыцы ў двары прыватнага дома падчас будаўнічых работ (капалі яму пад падмурак) засыпала пяском двух чалавек. Ратавальнікам давялося вызваляць мужчын з-пад завалу. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

Да месца здарэння былі cкіраваныя шэсць адзінак тэхнікі і 17 ратавальнікаў. Па прыбыцці выратавальнікаў да месца выкліку было высветлена, што гаспадар 1980 года нараджэння і грамадзянін 1996 года нараджэння на падворку капалі траншэю глыбінёй каля двух метраў пад падмурак. Сцены траншэі ўмацаваныя не былі, у выніку адбылося абсыпанне грунту і людзі апынуліся па грудзі ў пяску.

Работнікі МНС з дапамогай рыдлёвак з-пад пяску вынялі аднаго з мужчын, пасля чаго з дапамогай ратавальных вяровак і насілак узнялі на паверхню і перадалі работнікам «хуткай дапамогі». Будаўніку быў пастаўлены папярэдні дыягназ «Пералом сядалішчнай косткі справа», таму ён быў шпіталізаваны.

Стан вынятага з-пад пяску гаспадара выявіўся здавальняючым, таму ён ад шпіталізацыі адмовіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула