БЕЛ Ł РУС

У Самалі прагрымеў выбух: 189 ахвяр

15.10.2017 / 15:53

Nashaniva.com

Ахвярамі тэракту ў сталіцы Самалі ў суботу сталі 189 чалавек, больш за 200 атрымалі раненні.

Такія звесткі падае тэлеканал Sky News Arabia.

Напакаваны выбухоўкай грузавік выбухнуў 14 кастрычніка побач з будынкам гасцініцы ў Магадзіша. Гэта адзін з самых буйных тэрактаў у Самалі за апошнія гады. 

Адказнасць за атаку пакуль не ўзяла на сябе ніводная з тэрарыстычных груповак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула