БЕЛ Ł РУС

Улады Венесуэлы заявілі пра перамогу на рэгіянальных выбарах

16.10.2017 / 09:55

Nashaniva.com

Кандыдаты ад кіроўнай Адзінай сацыялістычнай партыі (ЕСП) Венесуэлы атрымалі перамогу на выбарах губернатараў у большасці — 17 з 23 — штатаў краіны. Пра гэта паведаміла кіраўнік Нацыянальнай выбарнай рады Венесуэлы Цібісай Лусена, абвяшчаючы вынікі галасавання, што прайшло ў нядзелю, паведамляе Dw.de

Пры гэтым прадстаўнікі кааліцыі апазіцыйных партый — «Блока дэмакратычнага адзінства» — узялі верх толькі ў пяці. У адным са штатаў вынікі могуць быць яшчэ перагледжаны, адзначыла Лусена.

Нечаканыя і супярэчлівыя экзітполам вынікі галасавання павялічылі імавернасць новых сутыкненняў у краіне.

Да цяперашніх выбараў члены ЕСП займалі пасады губернатараў у 20 з 23 штатах.

На працягу многіх месяцаў у Венесуэле ідзе барацьба паміж сацыялістычным урадам прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура і апазіцыяй. З пачатку красавіка ў выніку беспарадкаў загінулі не менш як 125 чалавек. Праціўнікі прэзідэнта абвінавачваюць яго ў імкненні ўсталяваць у краіне камуністычную дыктатуру па прыкладзе Кубы….

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула