БЕЛ Ł РУС

Запісацца эльфам на перапісе будзе нельга, ліцвінам — можна

16.10.2017 / 15:3

ЗП

Кіраўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева агучыла інфармацыю, што падчас перапісу 2019 года нельга будзе ўказаць сваю нацыянальнасць, як эльф.

«Такія звесткі не будуць прымацца праз электронны фармат апрацоўкі дадзеных», — сказала Мядзведзева.

А ці можна будзе запісацца ліцвінам? Пра гэта мы спыталі ў прэс-сакратара Нацыянальнага статыстычнага камітэта Таццяны Лапкоўскай.

«Канечне, можна, — адразу адказалі нам у Белстаце. — Гаворка толькі пра такія выпадкі, калі людзі называюць сваю нацыянальнасць ці то ў жарт, ці то неяк інакш, як з эльфамі ці хобітамі».

Паводле мінулага перапісу 2009 года, 66 чалавек указалі сваю нацыянальнасць як «ліцвін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула