БЕЛ Ł РУС

Суд прызнаў неканстытуцыйным рэферэндум у Каталоніі

17.10.2017 / 21:15

Nashaniva.com

Канстытуцыйны суд Іспаніі афіцыйна прызнаў, што спрэчны рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі з'яўляецца нелегітымным, бо рэгіянальны закон адносна плебісцыту супярэчыць Канстытуцыі краіны, паведамляе The Independent.

У пачатку верасня Каталонскі рэгіянальны парламент прыняў так званы «закон аб рэферэндуме адносна нацыянальнага самавызначэння». Пасля гэтага Канстытуцыйны суд Іспаніі часова прыпыніў дзеянне закона, пакуль суддзі ацэньвалі пярэчанні іспанскага ўрада. У сённяшнім рашэнні суд заявіў, што закон супярэчыць нацыянальнаму суверэнітэту і «непарыўнаму адзінству іспанскай нацыі».

Суд адзначыў, што парламенцкая сесія, якая зацвердзіла закон, таксама была незаконнай. Прэс-сакратар урада Каталоніі Жордзі Туруль сказаў, што ён не здзіўлены такому рашэнню.

«Мы сутыкаемся з выканаўчай уладай у дзяржаве, якая выкарыстоўвае юрыдычную галіну, каб заблакаваць заканадаўчую», — пракаментаваў судовае рашэнне Туруль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула